14 ліпеня паводле просьбы расійскага боку адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
Лукашэнка і Мядзведзеў «абмеркавалі актуальныя пытанні інтэграцыі ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку ў кантэксце эканамічных сувязяў з іншымі краінамі».
Падчас размовы былі закранутыя таксама іншыя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, гаворыцца ў паведамленні.