На стан здароўя чалавека ўплывае тое, як сілкавалася яго бабуля. Такую выснову навукоўцам дазволіў зрабіць вынік нядаўняга эксперыменту з мышамі. Пры гэтым даказана, што дыета прабабулі ніяк не адбіваецца на нашчадках, піша New Scientist.

У прыватнасці, у ходзе даследавання эксперты выявілі, што недастатковае харчаванне жанчыны ў перыяд цяжарнасці павялічвала рызыку ўзнікнення дыябету і атлусцення ў двух наступных пакаленняў, пасля чаго гэты эфект знікаў.

Як адзначаюць спецыялісты, калі падобны эфект выявяць ў людзей, то негатыўныя моманты жыцця, такія як стрэс, будуць уплываць толькі на здароўе іх унукаў, а не праўнукаў. Гэта яны тлумачаць тым, што стрэс, які выклікае ў арганізме навакольнае асяроддзе, выклікае хімічныя змены ў ДНК. У прыватнасці, ён уключае і выключае некаторыя гены. Эксперты мяркуюць, што такія метамарфозы могуць перадавацца са сперматазоідамі і яйцаклеткамі. Падобны механізм называецца эпігенетычнай спадчыннасцю.

У якасці прыкладу навукоўцы прыводзяць ваенны час, калі цяжарныя галадалі, а ў іх дзяцей у сувязі з гэтым ўзнікалі генетычныя змены. Гэта, у сваю чаргу, падвышала рызыку развіцця атлусцення і рака.

Мадэль гэтага эфекту сканструявала даследчык Эн Фергісан-Сміт з Універсітэта Кембрыджа. У ходзе эксперыменту яна паменшыла каларыйнасць ежы грызуноў напалову, пачынаючы з 12-га дня унутрычэраўнага развіцця і да нараджэння. У выніку мышаняты нараджаліся значна меншых памераў, чым звычайна, і ў іх развіваўся дыябет, хоць іх рацыён быў правільным.

Таксама даследчыкі правялі аналіз спермы мышэй, якія нарадзіліся ад грызуноў, якія недаядалі. Было выяўлена, што адбыліся значныя змены ў працы генаў. Выяўлена таксама, што ў мышэй, якія сілкаваліся правільна, асаблівых змяненняў у ДНК не назіралася, аднак другое пакаленне грызуноў ужо нараджалася з праблемамі са здароўем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?