Тэрарысты з ўстаноўкі залпавага агню «Град» абстралялі жылыя кварталы Луганска. Пра гэта паведаміў кіраўнік медыяцэнтра АТА Уладзіслаў Селязнёў.

«З мэтай дыскрэдытацыі сіл АТА, баевікі, з жылых раёнаў, у чарговы раз разгарнуўшы ўстаноўку залпавага агню «Град», адкрылі агонь па кварталах горада Луганска (кварталы Мірны, Стэпавы і Альхоўскі). Крыніцы паведамляюць пра ахвяры сярод мясцовага насельніцтва», — напісаў ён у сваім Фэйсбуку.

«Таксама крыніцы фіксуюць імгненнае прыбыццё на месца здарэнняў расійскіх журналістаў», — дадаў Селязнёў.

Ахвяры ў Луганску пасля абстрэлу баевікамі жылых кварталаў з цэнтра горада (с) twitter.com/euromaidan

Ахвяры ў Луганску пасля абстрэлу баевікамі жылых кварталаў з цэнтра горада (с) twitter.com/euromaidan

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?