У Мінску на вуліцы Мініна падчас земляных работ знойдзенае неўлічанае пахаванне часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Зараз асабовы склад аднаго з падраздзяленняў 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна праводзіць эксгумацыю астанкаў ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Ужо эксгумаваныя астанкі 109 загінулых, знойдзены шэраг іх асабістых рэчаў. 

У адпаведнасці з рашэннем Адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы пасля завяршэння работ астанкі загінулых будуць перапахаваныя ў Мінску ці Мінскім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?