У мінулыя выхадныя дні грамадзяне Грузіі двойчы спрабавалі трапіць праз беларускую мяжу ў краіны Еўрасаюза, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.

13 ліпеня інфармацыя пра невядомых асобаў у пагранзоне паступіла полацкім памежнікам ад мясцовага жыхара. Трывожная група, якая выехала на месца, затрымала за 500 м ад мяжы з Латвіяй трох грамадзян Грузіі. Як высветлілася падчас разбору, у Верхнядзвінскі раён маладыя людзі прыехалі з нацыянальнага аэрапорта Мінск, у Латвію імкнуліся ў пошуках лепшых умоў жыцця ў краінах ЕС. Усе трое аформленыя парушальнікамі мяжы, праводзіцца разбор.

Раніцай таго ж дня на ўчастку адной з пагранзастаў, размешчанай на беларуска-польскай мяжы ў Бераставіцкім раёне, спрацаваў датчык сігналізацыйнага комплексу. Трывожная група пасля непрацяглага пошуку знайшла ў непасрэднай блізкасці ад дзяржаўнай мяжы двух мужчын каўказскай знешнасці, у якіх пры сабе не было дакументаў, што сведчаць асобу. Падчас разбору яны прызналіся, што з'яўляюцца грамадзянамі Грузіі, спрабавалі пешкі ў лесе перасячы беларуска-польскую мяжу, таму што дакументаў на законнае перасячэнне мяжы ў іх няма. Пры сабе ў каўказцаў былі грошы, мабільныя тэлефоны, прадукты харчавання і асабістыя рэчы па сезоне. Характэрна, што для пераадолення кантрольна-следавой паласы яны надзелі на ногі цэлафанавыя пакеты. Для высвятлення ўсіх акалічнасцяў правапарушэння нелегалы дастаўленыя ў ІЧУ Гродзенскай пагранічнай групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?