Аэрапорт Брэст будзе зачынены сёння на чатыры гадзіны для палётаў у сувязі з правядзеннем сумеснага тактыка-спецыяльнага вучэння.
Пра гэта паведаміў начальнік Брэсцкага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху «Белаэранавігацыя» Міхаіл Скрабко.
Тэма вучэння — правядзенне пошукавых і аварыйна-выратавальных работ па выратаванні пасажыраў і экіпажаў паветраных судоў, пацярпелых бедства на тэрыторыі і ў раёне адказнасці аэрапорта. У вучэнні будуць задзейнічаны сілы і сродкі РУП «Белаэранавігацыя», ВПС і войскаў СПА, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржпагранкамітэта і Дзяржаўнага мытнага камітэта — усяго каля 100 чалавек і 25 адзінак тэхнікі.
Узлётную паласу аэрадрома накрыюць супрацьпажарнай пенай. Па адной з легенд сюды павінна прызямліцца паветранае судна з падпаленым рухавіком, у якога да таго ж пры вымушанай пасадцы адбыўся падлом стойкі шасі. Спецыяльна з аэрадрома «Мачулішчы» ў Брэст даставяць транспартны самалёт АН-26. Задача аварыйна-выратавальнай каманды — арганізаваць эвакуацыю пасажыраў і членаў экіпажа, аказаць ім першую неадкладную медыцынскую дапамогу, для чаго на тэрыторыі аэрапорта будзе разгорнуты пнеўматычны медыцынскі модуль УМНС, даставіць пацярпелых у лячэбныя ўстановы горада.
Другі варыянт змадэляванай экстрэмальнай сітуацыі мяркуе авіяцыйнае здарэнне з самалётам ТУ-154М на вадзе. У яго пошуках будзе задзейнічаны беспілотны лятальныя апарат. Пры выратаванні пасажыраў і членаў экіпажа будуць задзейнічаны верталёты Мі-8 МТ ВПС і войскаў СПА і ДААСУ «Авіяцыя» МНС з выратавальнымі пошукава-десантнымі групамі. Вадалазы пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада абласнога ўпраўлення МНС акрамя дапамогі пры правядзенні выратавальных работ на вадзе зоймуцца пошукамі «чорнай скрыні». Акрамя таго, акваторыі ракі трэба будзе ачысціць ад разлітага паліва.
Яшчэ адным этапам вучэння стане адпрацоўка сумесных дзеянняў пажарна-выратавальнага разліку аварыйна-выратавальнай каманды Брэсцкага філіяла РУП «Белаэранавігацыя» і падраздзяленняў МНС пры тушэнні розных відаў пажараў на паветраным судне. Гэтыя дзеянні будуць выконвацца на навучальным палігоне аэрапорта Брэст.