Праз 13 гадоў раскрыта і накіравана ў суд крымінальная справа па абвінавачанні 34-гадовага грамадзяніна ў згвалтаванні, наўмысным забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю, спалучаным са згвалтаваннем.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Гомельскай вобласці Надзея Самусева, злачынства было ўчынена на адной з вуліц Гомеля ў жніўні 2001 года.

Абвінавачваны, раней неаднаразова судзімы, у тым ліку за згвалтаванне, у позні час сустрэў у двары аднаго з жылых дамоў 18-гадовую дзяўчыну, з мэтай згвалтавання напаў на яе, пераадольваючы супраціўленне, нанёс пацярпелай мноства ўдараў, збіўшы яе з ног. Пасля згвалтавання злачынца задушыў ахвяру. Забраўшы залаты ланцужок, сярэбраныя завушніцы, дамскую сумачку з грашамі і асабістымі рэчамі абвінавачваны з месца злачынства збег.

«Злачынства не засталося нераскрытым. Абвінавачваны выкрыты сабранымі доказамі, арыштаваны і паўстане перад судом. За ўчыненне названых злачынстваў мужчыне можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, пажыццёвае зняволенне або смяротная кара. Вінаватасць і пакаранне абвінавачванаму будуць вызначаны судом», — сказала старшы памочнік пракурора.

Крымінальная справа расследавана следчым упраўленнем УСК Беларусі па Гомельскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?