Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з намеснікам старшыні ўрада Расіі Аркадзь Дварковіч.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што напярэдадні ў яго адбылася размова з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, у якой закраналі цяперашні візіт віцэ-прэм'ера ў Мінск. «Мы многае здолелі агаварыць», — сказаў Лукашэнка і звярнуў увагу на свае добрыя сяброўскія адносіны з прэм'ер-міністрам Расіі.

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў Дзмітрыю Мядзведзеву, што калі застануцца якія-небудзь пытанні пасля перамоваў сёння ва ўрадзе, то ён гатовы іх абмяркоўваць.

Аркадзь Дварковіч перадаў прывітанне ад Уладзіміра Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?