Паводле папярэдняй інфармацыі, сярод загінулых у аварыі ў маскоўскім метро грамадзян Беларусі няма, паведаміў прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Расіі Аляксандр Гардзейчык.

Інфармацыя пра тое, ці ёсць грамадзяне Беларусі сярод параненых, зараз высвятляецца.

Паводле апошніх звестак расійскіх СМІ, у выніку аварыі, што здарылася ў ранішнюю гадзіну пік на перагоне паміж станцыямі сталічнага метро «Парк Перамогі» і «Славянскі бульвар», загінулі 15 чалавек, больш як 100 пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?