Джэймі Мюрэй |
Б’ёркман (15-ы рэйтынг сярод парных гульцоў) цяпер будзе выступаць ў пары зь ня менш вядомым зымбабвійцам Кевінам Ульетам (10-ы рэйтынг).
Джэймі Мюрэй — мала вядомы тэнісіст. Куды больш вядомы ягоны брат ‑‑ найлепшы тэнісіст Брытаніі Эндзі Мюрэй.
Джэймі нарадзіўся 13 лютага 1986 г. у шатляндзкім Данблэйне. Мае рост 190 см, вагу — 83 кг, ляўша, у той час як ягоны брат гуляе правай рукой. Найлепшае дасягненьне Дж.Мюрэя ў адзіночным разрадзе — 834-е месца ў рэйтынгу 22 траўня 2006 г.
Цяпер у адзіночным рэйтынгу ягонага прозьвішча няма. Найлепшае дасягненьне сярод парных гульцоў — 28‑е месца ў рэйтынгу ад 27 жніўня 2007 г.
Макс Мірны (1977 г.н.) цяпер займае 16‑е месца ў рэйтынгу парных тэнісістаў. У пачатку чэрвеня 2003 г. ён быў на першым месцы. У індывідуальным рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў‑прафэсіяналаў Мірны знаходзіцца ажно на 151-м месцы. У чэмпіёнскай гонцы 2007 г. ён — 88‑ы. Падзеньне працягваецца.