Дэпутаты Бундэстага задумаліся аб выкарыстанні пішучых машынак для процідзеяння шпіянажу з боку ЗША, заявіў у аўторак у эфіры нямецкага тэлебачання старшыня камітэта Бундэстагу па расследаванні дзейнасці АНБ ў Германіі Патрык Зензбург.

Паводле яго слоў, выкарыстанне пішучых машынак можа ўсур'ёз стаць альтэрнатывай сучасным тэхналогіям на фоне шпіёнскай дзейнасці ЗША за нямецкімі чыноўнікамі.

«Мы павінны старацца захоўваць нашы ўнутраныя камунікацыі ў таямніцы, выкарыстоўваць шыфраваную электронную пошту, крыптатэлефоны і прымяняць іншыя меры, пра якія я не магу зараз сказаць», — падкрэсліў П. Зензбург.

Як паведамлялася, улады ФРГ западозрылі рэзідэнта ЦРУ ў вярбоўцы супрацоўнікаў нямецкіх службаў бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?