Эфіопія зацікаўлена ў пастаўках беларускіх трактароў, метала- і нафтапрадукцыі, паведаміў журналістам пасол Беларусі ў Эфіопіі Дзмітрый Куптэль на сустрэчы кіраўнікоў загранустаноў Беларусі з прадстаўнікамі айчыннага бізнесу, якая праходзіць сёння ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

«Беларусь адкрыла пасольства ў Эфіопіі ў верасні мінулага года, і на працягу дзевяці месяцаў мы актыўна працуем, наладжваем кантакты і сувязі з гэтай краінай і з іншымі краінамі Усходняй Афрыкі. Ужо ёсць дадатная дынаміка гандлёва-эканамічных адносін. У прыватнасці, па выніках першага паўгоддзя 2014 года беларускі экспарт у Эфіопію павялічыўся ў 18 разоў, і мы плануем захаваць гэту дынаміку і па выніках года», — адзначыў дыпламат. Ён падкрэсліў, што ў асноўным Эфіопія зацікаўлена ў пастаўках беларускіх трактароў, метала- і нафтапрадукцыі.

«Эфіопія ў большай ступені з'яўляецца сельскагаспадарчай краінай, прыкладна 60 працэнтаў ВУП прыпадае на долю сельскай гаспадаркі, там добра ведаюць трактары «Беларус». Мы актыўна працуем над аднаўленнем зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў і спадзяёмся, што ў гэтым годзе новыя мадэлі нашых трактароў зноў выйдуць на палі гэтай краіны», — паведаміў пасол.

Акрамя таго, эфіопскі рынак мае патрэбу ў нафтахімічнай прадукцыі і прадукцыі Беларускага металургічнага завода. «Усходняя Афрыка актыўна будуецца, таму там запатрабавана наша металапрадукцыя. Таксама парк грамадскага транспарту мае патрэбу ў абнаўленні, для гэтага падыдзе прадукцыя МАЗа. Ёсць на гэтым рынку месца і БелАЗу», — адзначыў Дзмітрый Куптэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?