«У гэтым годзе ўжо прайшоў набор «каліноўцаў», — распавядае старшыня Камітэта дапамогі рэпрэсаваным Іна Кулей. —

Была праваабарончая Рада, на якой разглядаліся больш за 60 кандыдатаў: навучэнцы, якіх выключылі з навучальных устаноў па палітычных матывах, дзеці рэпрэсаваных бацькоў, маладыя людзі, якія пацярпелі…

Уразіла, што шмат выключаных студэнтаў – больш за 10 чалавек. Такога не было ўжо некалькі гадоў. Іх выключалі альбо пасля мясцовых выбараў, альбо за актыўную пазіцыю падчас чэмпіянату свету па хакеі… Ужо прайшло сумоўе, вынікі мы даведаемся напачатку жніўня», — кажа Кулей.

«Рэпрэсіўная машына працуе бесперапынна, — адзначае яна. — Нейкі перыяд больш актыўна, нейкі – менш. Пры гэтым такія рэпрэсіі прыхаваныя, асабліва ў рэгіёнах. Як звальнялі людзей на мікашэвічскім «Граніце» альбо ў Гарадзенскім ўніверсітэце.

Іна Кулей высока ацэньвае эфектыўнасць праграмы Каліноўскага: «Мы лічым, што гэта самая лепшая адукацыйная праграма, якая ёсць. Адзінае, што нас непакоіць, дык гэта само стаўленне беларускіх студэнтаў.

Эфектыўнасць праграмы вызначаецца не толькі тым, якія магчымасці могуць мець студэнты, але і як яны іх скарыстаюць. Шанц, які даецца праграмай, – гэта цудоўны падарунак лёсу, і студэнты павінны гэта зразумець. Я спадзяюся, што хутка ўсе мы пачуем, які рэсурс дае праграма Каліноўскага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?