Леван Гачэчыладзэ

Кандыдат на пасаду прэзідэнта Грузіі ад аб’яднанай апазіцыі, вядомы ў краіне бізнесмен Леван Гачэчыладзэ выступае за выхад краіны з СНД. Пра гэта ён заявіў 21 лістапада падчас відэаканферэнцыі, арганізаванай агенцтвам РІА Новости.

Л.Гачэчыладзэ зазначыў, што Грузія магла б знаходзіцца ў СНД, калі б Садружнасць "была свабоднай".

Пры гэтым грузінскі палітык падкрэсліў, што "нельга знаходзіцца ў арганізацыі, у якой ёсць прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка".

‑ Асабіста я не хачу знаходзіцца ў СНД, але я — кандыдат ад аб’яднанай апазіцыі, і рашэнне аб гэтым пасля маёй перамогі будзе прымацца камандна. І калі каманда прыме іншае рашэнне, то я яго прыму, — заявіў Л.Гачэчыладзэ.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0