У аўторак, 15 ліпеня, на сезонным рынку на Камароўцы ў Мінску былі наступныя кошты на гародніну.

Кілаграм гуркоў — у сярэднім 13 тыс. рублёў, памідораў — 18 тыс. Капуста каштуе 6 тыс. рублёў за кілаграм, пекінку можна адшукаць за 6—7 тыс. рублёў, а вось квяцістая капуста значна даражэйшая — каля 19 тыс. Бульбу можна набыць па цэнах пачынаючы ад 6 тыс. Кроп і пятрушка каштуюць амаль аднолькава — у сярэднім па 8 тыс. рублёў за пучок. Цана на маладую моркву і перцы складае 14 і 18 тыс. адпаведна.

Што датычыць грыбоў, то за літр лісічак просяць недзе 25 тыс. рублёў, за 1 кг шампіньёнаў — 30—35 тыс.

Усталяваліся наступныя цэны на садавіну.

Кавун можна набыць ад 7 да 10 тыс. за кілаграм, дыню — за 25 тыс. Кілаграм нектарынаў або персікаў каштуе ў сярэднім 35 тыс. рублёў, абрыкосы можна набыць і за 25 тыс. Лімоны — па 30 тыс. рублёў за кілаграм. Кілаграм бананаў, сліў і вінаграду каштуе ў сярэднім 14, 27 і 30 тыс. адпаведна. Кошт чарэшань працягвае трымацца на 45—55 тыс. Вішні прадаюць па 35—40 тыс. за кілаграм.

Паўлітра чарніц можна знайсці па 25 тыс., малінаў — 20 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?