Канцэрт «Youбілейны бенефіс» Барыса Маісеева, які прайшоў 13 ліпеня ў рамках фестывалю «Славянскі базар у Віцебску», сабраў поўны амфітэатр.

Аншлагавы канцэрт пачаўся з віншавальнай тэлеграмы спеваку ад Аляксандра Лукашэнкі, якую зачытала вядучая. У ёй кіраўнік Беларусі адзначыў, што ў нашай краіне высока цэняць творчасць свайго земляка, а песні артыста блізкія людзям розных пакаленняў.

Пра тое, што цэняць, красамоўна кажа адсутнасць пустых месцаў у шматтысячнай зале. Толькі-толькі акрыялы ад інсульту 60-гадовы Барыс Маісееў у гэтым абскакаў Філіпа Кіркорава, які прывёз шыкоўныя дэкарацыі, але так і не сабраў аншлаг. Апошні, дарэчы, на канцэрце ў Віцебску пашкодзіў сябе нагу. Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што квіткі на «Youбілейны бенефіс» былі ўдвая таннейшыя за квіткі на шоу «ДруGoy».

Перапоўненая зала жыва адказвала артысту: скандавала «Бо-ра! Бо-ра », падпявала і падтанцоўвала, хоць і седзячы. Некаторыя прыйшлі на канцэрт з біноклем, каб лепей разгледзець любімага артыста.

Разам з Маісеевым на бенефісе выступіла Іна Афанасьева, Лайма Вайкуле, Ірына Білык, Алёна Васільева. На сцэне юбіляра віншавалі кампазітар Кім Брэйтбург, паэты-песеннікі Яўген Мураўёў і Сяргей Сашын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?