Смаргонь. Пашла пагалоска, што ў Віллі ходзіць «вялікая рыба» – кракадзіл, спушчаны ў Вільні з звярынца. Нямаведама адкуль пайшла гэтая брахня, толькі простые людзі ёй вераць, а іншыя дык ужо баяцца і хадзіць блізка каля рэчкі, каб не схапіла іх «рыба-кракадзіл». Дзіўна, дзе сядзеў бы гэты «кракадзіл», калі ў Віллі і вады сёлета ўсяго, як таракану ўтапіцца.

«НН». №28. 1914.

Бацька палавіны нацыі. З аднаго боку ў Лукашэнкі ёсць еўрапейскія прававыя інстынкты, якія дазваляюць Беларусі мець узровень карупцыі, роўны славенскаму. З другога боку, ён жыве паводле ўласных маральных нормаў, як такі сучасны Радзівон Раскольнікаў. У эканоміцы ён давёў сваю адносную эфектыўнасць, а ў культуры і палітыцы ён эгацэнтрычны фанатык улады, які бязлітасна знішчае любую альтэрнатыву, - гаворыць Валер Булгакаў, рэдактар часопіса ARCHE.

«НН». №26. 2004.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0