У вёсцы Гарадзечна Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ліпеня 15 абломкамі бетоннага падмурка засыпала мужчыну.

Гаспадыня дома, жанчына сталага веку, папрасіла 50-гадовага знаёмага ўмацаваць падмурак. Калі мужчына дэмантаваў старыя фрагменты, бетон і камяні з ніжняй часткі падмурка абрынуліся і завалілі яго. Ніжняя частка цела пацярпелага была засыпаная ў траншэі глыбінёй каля 0,5 м, і сам выбрацца ён не змог.

Калі б ратавальнікі не падаспелі своечасова, камяні маглі спаўзці з-пад падмурка і смяротна траўмаваць мужчыну. Але ўсё абышлося.

Супрацоўнікі МНС з дапамогай гідрадамкрата, пнеўмападушкі і шанцавага інструмента дапамаглі пацярпеламу выбрацца. Лекары хуткай дапамогі агледзелі яго і выявілі, што сур'ёзных траўмаў няўдачлівы будаўнік не атрымаў. На вызваленне з-пад завалу сышло прыкладна 20 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?