У лясным фондзе Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі суцэльнай санітарнай высечцы ў выніку моцнага ветру падлягае 54,52 тыс. куб.м драўніны на 202,7 га, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Моцным ветрам у мінулыя выхадныя ў лясах было пашкоджана больш за 65 тыс. куб.м драўніны на плошчы большай за 1036 га. Цяпер на значнай частцы гэтай тэрыторыі неабходна правесці высечку.

Больш за ўсё пацярпела Магілёўская вобласць — суцэльнай санітарнай высечкі патрабуюць 43 тыс.куб.м драўніны на плошчы 155 га. У Гродзенскім рэгіёне высечцы падлягае 8,2 тыс.куб.м драўніны на 34 га, у Мінскім — пашкоджана плошча 12 га, на якой высекуць 3,5 тыс.куб.м. Моцны вецер абмінуў лесапасадкі Брэсцкай і Гомельскай абласцей і практычна не закрануў лясы Віцебскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?