Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран назваў сітуацыю ва Украіне непрымальнай, і заявіў, што ў сувязі з гэтым Еўрапейскі Саюз пашле Расіі «выразны сігнал».

Пра гэта брытанскі прэм'ер-міністр заявіў журналістам перад пачаткам пасяджэння Еўрапейскага Савета.

«Сітуацыя ва Украіне з'яўляецца непрымальнай. Расія належным чынам не паважае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, і мы павінны паслаць (уладам РФ) выразны сігнал. Пра гэта мы будзем гаварыць сёння», — сказаў Кэмеран.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?