Уладальнікі сабак паводзяць сябе так, нібы яны маладзейшыя за свой узрост на 10 гадоў, кажа статыстыка.

Як піша The Daily Mail са спасылкай на даследаванне Універсітэта Сэнт-Эндрус, справа тут зусім не ў працяглых шпацырах з гадаванцамі. На самай справе, нават проста наяўнасць сабакі ў доме ўжо спрыяльна адбіваецца на агульным здароўі чалавека.

У прыватнасці, як паказалі вынікі даследавання, сабака — гарантыя таго, што яго гаспадар будзе актыўным. Актыўнасць жа, асабліва ў сталым узросце, спрыяе прадухіленню развіцця розных захворванняў костак і мышцаў. Больш за тое, наяўнасць такога ўлюбёнца ў доме аказвае станоўчы ўплыў і на псіхічны стан чалавека. Так, паводле статыстыкі, у сабакароў амаль заўсёды менш рызыка развіцця дэпрэсіі.

Даследчыкі назіралі за 547 пажылымі людзьмі ва ўзросце старэйшыя за 65 гадоў. Яны пражывалі прыкладна ў 100 км адзін ад аднаго. Ім усім раздалі акселерометры, якія паддоследныя насілі цэлы тыдзень. Прыбор адсочваў іх перамяшчэнне. Пры гэтым 9% удзельнікаў даследавання былі ўладальнікамі сабак. І менавіта ў гэтых 9% былі зафіксаваныя зніжаныя паказчыкі дэпрэсіі і трывожнасці. А павышаная была актыўнасць.

Гэта дазволіла спецыялістам выявіць, што наяўнасць у доме сабакі адназначна было матывацыяй да павышэння рухомасці чалавека. Сабака заўсёды дапамагаў сваім гаспадарам пераадольваць многія фактары, якія раней не дазвалялі пажылым людзям выходзіць з дамоў.

Да такіх фактараў эксперты аднеслі дрэннае надвор'е, адсутнасць сацпадтрымкі, а таксама перажыванні з нагоды сваёй бяспекі.

Акрамя таго, у час прагулак з сабакамі пажылыя людзі заводзяць знаёмства з іншымі аматарамі гэтых хатніх жывёл. А гэта, у сваю чаргу, — дадатковая нагода выйсці на двор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?