Распаўсюджванне СНІДу можа быць спынена да 2030 года. Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ СНІДу (ЮНЭЙДС).

Нягледзячы на аптымістычныя прагнозы, аўтары дакладу лічаць, што намаганняў, якія прыкладаюцца цяпер для барацьбы з вірусам, недастаткова. З 35 млн людзей, якія жывуць з ВІЧ, 19 млн не ведаюць пра свой статус. Выканаўчы дырэктар ЮНЭЙДС Мішэль Сідзібе заклікаў дамагацца таго, каб усе людзі мелі доступ да тэсціравання і маглі атрымліваць неабходныя паслугі і лячэнне.

У мінулым годзе колькасць ВІЧ-інфіцыраваных, якія атрымалі доступ да важных лекавых сродкаў, павялічылася на 2,3 млн чалавек і дасягнула амаль 13 млн. Па ацэнцы ЮНЭЙДС, у ліпені бягучага года лячэнне ў сувязі з ВІЧ атрымлівалі ўжо амаль 14 млн чалавек.

«Калі пашырэнне маштабаў паслуг будзе ісці хуткімі тэмпамі да 2020 года, то мы зможам скончыць з эпідэміяй да 2030 года, — сказаў Мішэль Сідзібе. — У адваротным выпадку для гэтага можа спатрэбіцца нашмат больш часу -= дадаткова 10 гадоў, калі не больш».

Кіраўнік ЮНЭЙДС адзначыў, што калі свет зможа скончыць з эпідэміяй СНІДу да 2030 года, то гэта дасць магчымасць прадухіліць 18 млн новых ВІЧ-інфекцый і 11,2 млн выпадкаў смерці, звязаных са СНІДам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?