Баскетбалісты моладзевай зборнай Беларусі (U-20) прадаўжаюць пераможнае шэсце на чэмпіянаце Еўропы ў дывізіёне В, які праходзіць у баснійскім горадзе Сараева.

16 ліпеня ў сваім пятым паядынку беларусы атрымалі пятую вікторыю, узяўшы верх над камандай Аўстрыі — 78:63 (29:9, 12:17, 21:16, 16:21). Самым рэзультатыўным ў складзе каманды стаў Яўген Белянкоў, які набраў 12 ачкоў.

На гэтым першынстве беларусы да гульні з аўстрыйцамі ўпэўнена перайгралі равеснікаў з Нідэрландаў — 89:64, Швейцарыі — 84:54, Грузіі — 82:63 і Фінляндыі — 85:73.

Падапечным Георгія Кандрусевіча і Аляксандра Барысава на папярэднім этапе спаборніцтваў засталося правесці яшчэ адзін паядынак — 18 ліпеня супраць равеснікаў з Украіны. Менавіта ў іх вочнай сустрэчы вызначыцца, хто фінішуе першым, а хто другім у гэтай групе. Цяпер у зборнай Беларусі 10 ачкоў з 10 магчымых, ва ўкраінцаў на 1 бал менш.

У папярэдняй групе А выступаюць зборныя Босніі і Герцагавіны, Люксембурга, Румыніі, Кіпра, Партугаліі, Бельгіі і Эстоніі. 

Па выніках папярэдняга этапу па дзве лепшыя каманды згуляюць у плэй-оф і вызначаць трох шчасліўчыкаў, якія ў наступным сезоне будуць гуляць у дывізіёне А.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?