Улада33

Затрыманага ў Мінску ўкраінскага дэпутата Аляксандра Брыгінца дэпартавалі ў Кіеў

Затрыманага ў мінскім аэрапорце дэпутата Вярхоўнай рады Украіны Аляксандра Брыгінца дэпартавалі з Беларусі самалётам авіякампаніі «Белавія», які вылецеў у Кіеў сёння ў 8.25.

«У суправаджэнні пагранічніка мяне транспартуюць да самалёта, праз гадзіну з нечым буду ў Кіеве. Відаць, у наступны раз я прыеду ў Расію і Беларусь, калі падзе рэжым Пуціна. Таксама маю асабістую зацікаўленасць», — напісаў нардэп перад вылетам на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Брыгінец прыбыў рэйсам з Кіева 16 ліпеня ў 20.59 у складзе афіцыйнай дэлегацыі дэпутатаў (украінскіх і польскіх) і праваабаронцаў, якая накіроўвалася ў Варонеж праз Мінск і Маскву. Дэлегацыя плануе сустрэцца з адвакатамі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, выкрадзенай сепаратыстамі на ўсходзе краіны і накіраванай у Расію. Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА Варонежа. Дэлегацыя з Кіева збіраецца сустрэцца з самой Саўчанка, а таксама прысутнічаць на судовым працэсе з яе ўдзелам. Ноч Брыгінец правёў у транзітнай зоне мінскага аэрапорта, не маючы магчымасці свабодна па ёй перасоўвацца. Дэпутата наведаў консул украінскай амбасады ў Мінску.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Чэкі, усё да дна, кожную скрыначку адчыняюць». Што кажуць пра праверкі на мяжы беларусы, якія нядаўна вярталіся з Польшчы

«Чэкі, усё да дна, кожную скрыначку адчыняюць». Што кажуць пра праверкі на мяжы беларусы, якія нядаўна вярталіся з Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Зорка Pornhub прыняла іслам12

Узбекістан выйшаў на след тысячы грамадзян краіны, якія маглі падпісаць кантракт на службу ў расійскай арміі

Прайшла репетыцыя параду. Галоўны надпіс над трыбунай напісалі з памылкай11

Гладкая назвала Бондараву і Мірсалімаву чарвямі. Азаронак і Лук’янаў патрабуюць ліквідацыі14

У Нідэрландах забіты фінансіст, які расказаў пра адмыванне грошай, арганізаванае ў мінскім H Casino4

Памочнік Ціханоўскай Даніла Гаркавы і доля невядомых10

Дажджы, цяплынь, пасля замаразкі: вось што трэба ведаць пра надвор'е на выхадныя і пасля

Пакладзіце лімон у мікрахвалёўку — пяць хвілін кайфу гарантаваныя4

«Ён забыўся, што ў нашай краіне час — нішто». Класічны кітайска-амерыканскі бестсэлер выйшаў па-беларуску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чэкі, усё да дна, кожную скрыначку адчыняюць». Што кажуць пра праверкі на мяжы беларусы, якія нядаўна вярталіся з Польшчы

«Чэкі, усё да дна, кожную скрыначку адчыняюць». Што кажуць пра праверкі на мяжы беларусы, якія нядаўна вярталіся з Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць