У чацвер, 17 ліпеня, таргі на расійскім рынку акцый пачаліся зніжэннем вядучых фондавых індэксаў. Па стане на 10:05 мск індэкс ММВБ апусціўся на 2,48% — да 1438,14 пункта. Індэкс РТС апусціўся да 1305,13 пункта, што на 3,36% ніжэй за ўзровень закрыцця папярэдняга гандлёвага дня.

Больш за іншых да 10.15 мск ўпалі ў цане акцыі Газпрома (-2,65%), «Раснафты» (-5,57%), ВТБ (-4,5%), ЛУКОЙЛа (-3,11%), НОВАТЭК (-6,77%) і іншых буйных кампаній.

Зніжэнне катыровак аналітыкі тлумачаць негатыўным знешнім фонам і, у прыватнасці, рашэннем уладаў ЗША аб увядзенні ў дачыненні да Расіі новых санкцый, накіраваных, у тым ліку, супраць такіх кампаній, як «Раснафта» і Знешэканомбанк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?