Пасажырка фірмовага цягніка Масква-Гомель выклала ў сеціва відэа, на якім пагардліва фыркае і крытычна выказваецца пра беларускія прадукты, атрыманыя ёй у кошт білета па сістэме all inclusive.
Дадзенае відэа ставіць пад сумнеў агульнапрынятае ў Беларусі меркаванне пра тое, што ўсе расейцы нібыта ў захапленні ад беларускай якасці.
«Шакалад «Аленка». Какава-прадукты на першым месцы. Карацей, гэта не шакалад, а падман зроку».
«Савушкін прадукт. Ёгурт, напэўна. Ёгуртны. Зноў падманулі. Не ёгурт. Нешта».
«Так, нейкае мяса. Вяндліна «Калядная экстра». Як раз своечасова - Калядная вяндліна», — такімі каментарамі суправаджае жанчына агляд змесціва свайго сухпайка.