Журналіст беларускага паходжання, стваральнік сайт «Беларускі партызан» Павел Шарамет спыніў сваё супрацоўніцтва з Грамадскім тэлебачаннем Расіі. Вось што напісаў Шарамет у сваім фэйсбуку:

«Скончыўся мой кароткі раман з новым расійскім грамадскім тэлебачаннем.

«Известия», якія калісьці лічыліся сур'ёзнай і рэспектабельнай газетай, нядаўна прысвяцілі мне амаль палову другой паласы. Газета з радыкальна-антыўкраінскага холдынгу «Лайфньюс» распаўсюдзіла данос нейкага «старшыні выканкама народнага фронту паўднёва-усходу Украіны» Зінчанкі. Гэты Зінчанка вядомы тым, што наймаў баевікоў падчас Майдана для нападу на грамадскіх актывістаў і збіраў усялякі зброд на Антымайдан пад сценамі Вярхоўнай Рады.

Гэты дзеяч нібыта напісаў лісты дырэктару Грамадскага тэлебачання Расіі Лысенку і старшыні Саюза журналістаў Расіі Багданаву з патрабаваннем разабрацца з «русафобам Шараметам, які бярэ агідна ўгодлівыя інтэрв'ю ва ўкраінскіх карнікаў».

Апошнім часам у Расеі ідзе сапраўдная хваля цкаваньня тых журналістаў, якія расказваюць аб ўкраінскіх падзеях і расійска-ўкраінскай вайне не ў стылістыцы крамлёўскай прапаганды. Баевікі ж украінскіх «Градаў» не баяцца, тым больш, што па іх з «Градаў» яшчэ і не палілі. Яны праўды баяцца больш усялякіх «градаў». Яны вайну з братэрскім народам пабудавалі на хлусні і фальшывых навінах.

Пакідаю расійскае Грамадскае тэлебачанне з чыстым сумленнем. Я, шчыра кажучы, быў моцна здзіўлены, калі мяне запрасілі туды весці праграму «Праўда!» Дзіўна, што нам удалося так доўга - 9 месяцаў - пратрымацца ў моры расійскай тэлепрапаганды і цемрашальства.

9 месяцаў рабілі з калегамі штодзённую праграму. Заслужылі «Залатое пяро» Саюза журналістаў за гэты тэлепраект. Пра Майдан мы зрабілі праграм пяць і ўсе яны кардынальна адрозніваліся ад прадуктаў на іншых федэральных каналах. Хто ж такое даруе - усё вакол у лайне, а ты адзін можаш быць у белым?! Але я не шкадую».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?