Укладка бетоннага пакрыцця на будаўніцтве МКАД-2 (пад Мінскам). Фота БелТА.
У Беларусі новыя дарогі будуць будаваць з цементабетонным пакрыццём. Такая норма ўтрымліваецца ў распрацаваным па даручэнні Савета Міністраў тэхнічным кодэксе ўсталяванай практыкі.
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Алена Круталевіч.
«У Беларусі яшчэ ў 70—80-я гады было пабудавана некалькі тысяч кіламетраў бетонных дарог, і гэта не новы вопыт для дарожнікаў, проста зараз будаўніцтва будзе ажыццяўляцца з прымяненнем найноўшых тэхналогій», — адзначыла Алена Круталевіч.
З бетону прапануецца будаваць магістральныя вуліцы сярэдніх і малых гарадоў, галоўныя вуліцы пасёлкаў і сельскіх населеных пунктаў.
Адзначаецца, что цэментабетоннае пакрыццё служыць значна даўжэй — да 20—30 гадоў, асфальтавае менш даўгавечнае і выкарыстоўваецца ад 4 да 7 гадоў.
Высокая даўгавечнасць бетону дазваляе скараціць выдаткі на ўтрыманне і рамонт дарог да мінімуму і праводзіць толькі нязначны бягучы рамонт.
Перавагамі цементнабетоннага пакрыцця з'яўляюцца вялікая трываласць, якая дазваляе прапускаць ўсе віды цяжкага аўтамабільнага транспарту.
А досыць высокая шурпатасць паверхні пакрыцця, дапускае рух транспарту з вялікімі хуткасцямі ў вільготнае надвор'е.
«Супраць асфальтавых дарог сведчыць яшчэ і такі фактар, як адсутнасць у краіне якасных дарожных бітумаў, якія б адпавядалі еўрапейскім нормам, і якія мы вымушаныя імпартаваць», — патлумачыла прэс-сакратар.