Трактарыст сельскагаспадарчага прадпрыемства «Прыдняпроўскі» 1966 нараджэння ў гэты дзень працаваў каля вёскі Ляды Дубровенскага раёна. Трактар МТЗ-82 быў даволі новы 2008 года выпуску і працаваў добра, нічога не варажыла бяды. Але мужчыну спатрэбілася на кароткі час пакінуць свой працоўны апарат. Ён заглушыў трактар, уключыў заднюю перадачу і пайшоў па сваіх справах. Калі ж ён вярнуўся - трактары на месцы не было, але метраў за 300 ад месца апошняй паркоўкі відаць быў дым.
Па невядомай прычыне, калі мужчына пайшоў, трактар загарэўся і пачаў рухацца самастойна. У дыме і агні машына змагла праехаць каля 300 метраў.
Супрацоўнікі МНС змаглі патушыць МТЗ, але выратаваць яго ўжо не ўдалося. Прычына пажару высвятляецца.