23 жніўня гурт «Ляпіс Трубяцкі« у межах развітальнага тура «Клоўна няма – Happy End Tour» дасць канцэрт для беларускай публікі. Выступ адбудзецца ў Вільні на адкрытай пляцоўцы клуба Loftas, разлічанай на 4,5 тысячы гледачоў. Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.

 Як і было абвешчана некалькі месяцаў таму, з 1 верасня «Ляпіс Трубяцкі» спыніць сваё існаванне. Тур «Клоўна няма – Happy End Tour» стане найкарацейшым у гісторыі гурту – акрамя Вільні калектыў зайграе развітальныя канцэрты толькі ў Маскве, Піцеры і Кіеве.

– Гэтай зімой мы гучна і шырока прэзентавалі праграму «Грай» у Siemens Arena. На гэтым жа канцэрце ў Вільні хацелася б стварыць больш непасрэдную інтымную атмасферу. Пры гэтым спадзяемся абысціся без слёз. Настройвайцеся на пазітыў! – тлумачыць прадусар «Ляпісаў» Яўген Калмыкоў.

Бясплатная віза: дзякуючы падтрымцы МЗС Літоўскай Рэспублікі квіткі на гэты фэст забяспечаны бясплатнымі візамі з тэрмінам знаходжання з 22 да 24 жніўня ўключна. Падача дакументаў традыцыйна спрошчаная – даведкі з месцы працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрэбныя. Падрабязная інфармацыя па запаўненні анкет і іншых нюансах – www.shabli.by

Умовы продажу квіткоў: адзін квіток на адзін пашпарт. Калі вы не маеце дзейнай візы, для набыцця квітка вам трэба спачатку зарэгістравацца на падачу дакументаў у амбасадзе Літоўская Рэспублікі ў Беларусі на даты з 28 ліпеня па 14 жніўня (электронны запіс на сайце http://by.mfa.lt) і раздрукаваць пацверджанне рэгістрацыі. Новыя месцы на падачу дакументаў з’яўляюцца кожны працоўны дзень.

Кошт на квіткоў: 420 тыс. руб.

Продаж квіткоў: з 30 чэрвеня толькі на офісе агенцыі «Шаблі»: горад Мінск, вуліца Чарвякова 6, пад’езд 3, цокальны паверх (з 9:00 да 19:00 гадзін у працоўныя дні).

Інфалінія ў Беларусі: +375 33 6555596; +375 29 6555596, +375 17 395 05 65.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?