Авіякампанія «Белавія» змяніла маршруты самалётаў, якія ляталі праз ўсходнюю Украіну, паведамілі на сайце авіякампаніі.
Рашэнне прынята ў сувязі з катастрофай малайзійскага самалёта Boeing-777 у Данецкай вобласці.
Па інфармацыі авіякампаніі, змена маршрутаў можа адбіцца на працягласці часу выканання палётаў, магчымыя затрымкі рэйсаў. Праз паветраную прастору ўсходняй Украіны, напрыклад, праходзяць авіямаршрут ў Грузію.
«Палёты над астатняй часткай Украіны дазволены для ўсіх авіякампаній.
Акрамя таго, мы працягнем выконваць палёты ў міжнародны аэрапорт Барыспаль (Кіеў) згодна з раскладам двойчы ў дзень «, - адзначылі ў прэс-службе.