Крымінальная справа за распаўсюд парнаграфіі ў Інтэрнэце заведзена ў дачыненні да 14-гадовай жыхаркі Шчучына. Пра гэта паведамляе афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Дзяўчына выхоўваецца ў праблемнай сям'і. У поле зроку праваахоўнікаў яна трапіла пасля таго, як размясціла на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках два роліка сэксуальнага характару і адкрыла доступ да іх сваім сябрам.

«Засвяціўся» з парнаграфіяй у глабальнай сеткі таксама 22-гадовы жыхар Слоніма, які на сваёй старонцы ў сацсетцы размясціў пяць парнаграфічных ролікаў, якія пазней у яго спампавалі іншыя асобы.

За распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем інтэрнэту распачатыя крымінальныя справы. Пакаранне за падобныя дзеянні можа быць вельмі суровым — ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?