Генпракуратура Беларусі падазрае былога старшыню канцэрна «Белнафтахім» Ігара Жыліна ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Паводле крыніц партала TUT.BY, Жылін або яго жонка нібыта выкарыстоўвалі службовы мабільны тэлефон у сваіх асабістых мэтах. У выніку нагаварылі на суму больш за 10 тысяч долараў.

Акрамя таго, былі пытанні ў сілавікоў і да яго прасторнай кватэры, за якую выплачвалася высокая, на іх думку, арэндная плата.

«Ігар Фёдаравіч — чалавек маскоўскі. Нягледзячы на ўзрост (73 гады) любіць камфорт. Жонка ў яго сімпатычная, досыць маладая. Чалавек, верагодна, стараўся, каб сям'і было добра», — распавёў суразмоўца.

Паводле словаў крыніц TUT.BY, «да прафесійных якасцяў не было пытанняў, у яго дзеяннях не было нейкага жудаснага крыміналу, таму дзіўным выглядае змяшчэнне яго пад варту».

Ігар Жылін кіраваў «Белнафтахімам» з лютага 2011 года. Раней у 2009—2011 гг. узначальваў «Гродна Азот». Да пераезду ў Беларусь Жылін, тады грамадзянін РФ, працаваў на хімічных прадпрыемствах у Расіі, Украіне, Узбекістане і Грузіі.

Трэцяга ліпеня была апублікаваная пастанова ўрада ад 30 чэрвеня, згодна з якой старшыня канцэрну «Белнафтахім» Ігар Жылін быў вызвалены ад займаемай пасады. Прычына адстаўкі ў дакуменце не названа.

Паводле інфармацыі крыніц, даведаўшыся 1 ліпеня аб сваёй адстаўцы Жылін паспяшаўся ў Маскву, але быў затрыманы беларускімі сілавікамі.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы» Ігар Жылін быў адным з атрымантаў элітнай зямлі ў Вяснінцы («Дразды-2»). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?