У Гомельскай вобласці ў хуткім часе пачнецца знос будынкаў, у якіх не засталося ніводнага жыхара.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на першага намесніка начальніка землеўпарадкавальнай службы аблвыканкама Людмілы Кулініч: «Кіраўніцтва вобласці паставіла перад нашым ведамствам задачу максімальна актывізаваць работу па навядзенні парадку ў сельскіх населеных пунктах. У гэтым годзе плануем знесці 5,5 тыс. такіх дамоў. Гэта амаль на 70% больш, чым, напрыклад, у 2011 годзе».

Вызваленыя зямельныя ўчасткі плануецца перадаць у карыстанне мясцовым гаспадаркам, якія залучаць іх у сельскагаспадарчы абарот, або лясгасам пад пасадку лесу.

Работы па зносе пустуючых дамоў у сельскай мясцовасці праводзяцца за кошт бюджэту. Асноўны аб'ём работ пры гэтым выконваюць падраздзяленні абласнога ўпраўлення МНС. Мяркуецца, што навядзенне парадку ў вёсках і пасёлках дазволіць знізіць пажарную небяспеку і засцерагчы заселеныя жылыя дамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?