Старшыня «вярхоўнага савета» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін ў пятніцу ўвечары адпраўлены ў адстаўку па ўласным жаданні, паведаміў расійскаму агенцтву «Інтэрфакс» віцэ-спікер рэспубліканскага парламента Уладзімір Маковіч.

«Дзяніс цяпер знаходзіцца ў Маскве. Ён даслаў на маё імя ліст з просьбай аб сыходзе з займанай пасады па ўласным жаданні. На сесіі савета гэтае пытанне быў пастаўлены на галасаванне. Дэпутаты падтрымалі адстаўку Пушыліна», — заявіў віцэ-спікер.

Ён не ўдакладніў, з якіх прычынаў спікер парламента самаабвешчанай рэспублікі вырашыў сысці ў адстаўку. Каментароў з боку самога Пушыліна пакуль не было.

Па словах Маковіча, цяпер абавязкі спікера парламента выконвае ён. Месца кіраўніка парламента застаецца вакантным. Да наступнага пасяджэння Вярхоўнага савета будуць пададзеныя кандыдатуры прэтэндэнтаў на пасаду, паводле «канстытуцыі» ДНР, кіраўніка дзяржавы.

Пушылін, рускі родам з Макееўкі, а ў мінулым — адзін з кіраўнікоў украінскага аддзялення піраміды МММ, быў адным з нешматлікіх ураджэнцаў Данбаса сярод лідараў ДНР і ЛНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0