Прэзідэнт ЗША Барак Абама падчас тэлефонных размоў з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель і брытанскім прэм'ер-міністрам Дэвідам Кэмеранам абмеркаваў магчымасць увядзення новых санкцый супраць РФ у выпадку, калі ёй не ўдасца зрабіць крокі па дээскалацыі сітуацыі ва Украіне, паведамляе ў агенцтва Рэйтэр са спасылкай на Белы дом.

«Пагадзіўшыся працягнуць намаганні па пошуку дыпламатычнага вырашэння бягучага крызісу, яны зноў пацвердзілі сваю рашучасць заставацца ў цесным кантакце. Яны разглядаюць, якія дадатковыя дзеянні могуць спатрэбіцца», — гаворыцца ў заяве Белага дома аб гутарцы Абамы і Меркель.

«Яны падкрэслілі, што Расія, безумоўна, нясе адказнасць за адмаўленне таго, што сепаратысты на ўсходзе Украіны працягваюць атрымліваць доступ да цяжкага ўзбраення і іншай падтрымкі з боку РФ», — таксама паведамляецца аб іх гутарцы.

У ходзе іншай размовы Абама і Кэмеран «заявілі зноў пра неабходнасць распачаць далейшыя дзеянні, калі РФ і далей не зможа прыняць меры (па дээскалацыі ўкраінскага канфлікту)», — заявіў Белы дом

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?