Дзевяць чалавек загінулі, па меншай меры 40 атрымалі цяжкія траўмы ў ДТЗ пад Дрэздэнам ў ноч на суботу, перадаюць мясцовыя СМІ.
Аварыя здарылася на аўтабане А4. Адзін з аўтобусаў пайшоў юзам, стукнуўся аб раздзяляльную планку на аўтабане, вылецеў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў іншы маленькі аўтобус.
Паводле інфармацыі тэлеканала MDR, трагедыя адбылася каля 2 гадзін ночы, адзін з аўтобусаў — польскі, другі ехаў з Украіны.
На месцы здарэння працуюць ратавальнікі, іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.