Нягледзячы на інфармацыю аб вызваленні Луганскага аэрапорта, атака на аэрадром з боку баевікоў працягваецца.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў адзін з байцоў, якія знаходзяцца ў аэрапорце.

«Напады не спыняюцца. Па нас б'юць з артылерыі. У ход ідуць «Грады» і гаўбіцы», — адзначыў ён.

«Цяпер яны б'юць больш дакладн, падобна, што цяпер з боку баевікоў дзейнічаюць спецыялісты», — дадаў баец.

Паводле яго слоў, толькі за мінулыя суткі ёсць некалькі загінулых, аднак ён не змог назваць іх дакладную колькасць.

Як вядома, раней міністр абароны Валерый Гелетэй далажыў Пятру Парашэнку, што Узброеныя Сілы Украіны ўзялі пад кантроль паўднёва-ўсходнюю частку горада Луганск і разблакавалі аэрапорт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0