Нядаўна з'явіўся прамы муніцыпальны рэйс з Мінска ў Беласток.
Аўтобус выходзіць з «Цэнтральнага» аўтавакзала па пятніцах і суботах у 23:30 і прыбывае на беластоцкі вакзал «Біякомэкс» у 6.15. Назад можна паехаць па суботах і нядзелях: у 16.00 старт, у 0.20 — прыбыццё. Квіток да Беластока каштуе 330 тыс. руб., на зніжкі ад 10 да 80 працэнтаў могуць разлічваць дзеці, моладзь, пенсіянеры і інваліды.
Больш падрабязна аб міжнародных маршрутах можна даведацца па тэлефоне 114.