Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій назваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна тэрарыстам №1 у свеце.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Даў інтэрв'ю Washington Post. Ключавое іх пытанне — як дапамагчы ў расследаванні тэракту — знішчэнні самалёта Малазійскіх авіяліній, бо баевікі перашкаджаюць расследаванню на месцы. Сказаў ім тое, што паўтараў ўжо шмат разоў — у нас ідзе не проста ўкраіна-расейская вайна. Свет павінен зразумець, што гэта — глабальная вайна ядзернай дзяржавы-тэрарыста, на чале з тэрарыстам №1, супраць сусветнай сістэмы бяспекі. Проста Украіна, як часта гэта было ў гісторыі, вядзе баі на перадавой», — адзначыў Парубій.

«Яшчэ некалькі месяцаў таму ў сваіх выступах ў Бруселі на саміце НАТА ў Вільні я заклікаў стварыць антыпуцінскую кааліцыю. Сёння страшная трагедыя ва Украіне прадэманстравала, што пагроза Пуціна — глабальная. Нельга пад яго падладжвацца — трэба ўводзіць жорсткія санкцыі, каб спыніць Пуціна, і дапамагаць Украіне з узбраеннем. Бо невядома, грамадзяне якой краіны апынуцца пад прыцэлам зброі Пуціна заўтра», — дадаў сакратар РНБА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?