У бліжэйшыя дні будуць уведзены частковыя абмежаванні руху транспартных сродкаў на некаторых вуліцах Мінска, паведамілі ў сталічнай ДАІ.

  • вул. Кальварыйская, ад пуцеправода да вуліцы Гусоўскага (у сувязі з фрэзераваннем праезнай часткі) — да 30 лiпеня;
  • вул. Уральская, у раёне скрыжавання з Фролікава (у сувязі з рамонтнымі працамі) — да 21 лiпеня;
  • вул. Мірная, 48 (у сувязі з пракладкай вадаправода і каналізацыі) — з 21 па 30 ліпеня;
  • вул. Альшэўскага (у сувязі з рамонтам цеплакамеры) — па 1 жніўня;
  • у раёне перасячэння вуліц Корш-Сабліна і Тургенева (у сувязі з працамі па адключэнні сетак газазабеспячэння) — па 24 ліпеня.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам загадзя планаваць маршрут свайго руху з улікам дадзенай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?