Украінскія ўлады і прадстаўнікі так званай «Данецкай народнай рэспублікі» дамовіліся аб пачатку эвакуацыі целаў загінулых пры крушэньні малайзійскага «Боінга-777», паведаміў кіраўнік украінскай камісіі па расьсьледаваньні катастрофы Уладзімір Гройсман.

На месцы крушэньня самалёта знойдзеныя парэшткі 196 чалавек. Па словах Гройсмана, целы загінулых у вагонах-рэфрыжэратарах адправяць на экспэртызу. У дзяржаўнай службе Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях паведамляюць, што плошча пошукава-выратавальных працаў з 25 квадратных кілямэтраў вырасла да 34, зь іх абсьледавана ўжо 32.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?