Інцыдэнт здарыўся 20 ліпеня ў часе матчу з брэсцкімі аднаклубнікамі ў рамках 18-га тура чэмпіянату краіны.

На 14-й хвіліне гульні паўабаронца сталічнай дружыны Арцём Быкаў атрымаў двайны пералом шчыкалаткі са змяшчэннем адломкаў — такі дыягназ пазначаны ў выніковым пратаколе сустрэчы. Пашкоджанне футбаліст атрымаў у сутыкненні з абаронцам брэстаўчан Любенам Ніколавым.

Матч скончыўся перамогай сталічнага «Дынама» — 3:1. Клуб захоўвае за сабой першы радок у турнірнай табліцы.

Таксама ў нядзелю ў рамках 18-га тура згулялі «Дняпро» і «Гомель» (1:1), «Мінск» і «Нёман» (1:1), «Тарпеда-БелАЗ» і «Шахцёр» (0:1). Перамога салігорцаў дазволіла ім узняцца на трэці радок турнірнай табліцы.

Раней у 18-м туры сустрэліся «Слуцк» і БАТЭ» (1:3), а таксама «Нафтан» і «Белшына» (3:1).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?