У сталіцы Катара прайшло лёсаванне груп папярэдняга раўнда чэмпіянату свету-2015 па гандболу.
Зборная Беларусі згуляе ў групе А разам з камандамі Катара, Іспаніі, Славеніі, Бразіліі і Чылі.
Склады астатніх груп:
Група В: Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Аўстрыя, Туніс, Іран;
Група С: Францыя, Швецыя, Алжыр, Чэхія, Егіпет, ААЭ;
Група D: Данія, Польшча, Расія, Аргенціна, Бахрэйн, Германія.
Сталіца Катара Доха прыме сусветнае першынство ў студзені 2015 года.