Як інфармуе БЕЛТА, часова не будуць курсіраваць некалькі цягнікоў: Мінск — Бабруйск (№744/743, з 22 да 25 ліпеня; №746/745, з 21 да 25 ліпеня), Мінск — Жлобін (№741, з 22 да 25 ліпеня; № 742, з 21 да 24 ліпеня) і Гомель — Мінск (№615/622, з 22 да 24 ліпеня). Беларуская чыгунка паведамляе, што грошы за прададзеныя квіткі на згаданыя цягнікі вернуць.

Таксама з 21 да 25 ліпеня зменяць расклад руху некаторых цягнікоў на ўчастку Мінск — Жлобін. Між іншым, змяняецца час адпраўлення і прыбыцця цягнікоў Гомель — Мінск, Адэса — Мінск, Мінск — Сімферопаль, Жытомір — Баранавічы.

Работы мусяць быць скончаныя 25 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?