20 ліпеня ўвечары на «101» паступіў званок аб тым, што патрэбная дапамога, каб зняць чалавека з навеса над уваходам ў краму на вуліцы Смаленскай у Віцебску, паведамляе прэс-служба МНС.

Пасля прыбыцця выратавальнікаў да месца выкліку было ўстаноўлена, што мужчына, 1969 г.н., выпаў з акна сваёй кватэры з 6-га паверха.

Пацярпелы з пераломамі і чэрапна-мазгавой траўмай дастаўлены ў шпіталь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?