Сітуацыя ў Данбасе развіваецца вельмі дынамічна. Карыстальнікі сацыяльных сетак і замежныя карэспандэнты паведамляюць пра рэзкае абвастрэнне становішча ў Данецку. У цэнтры горада фіксуюцца хаатычныя перамяшчэнні тэхнікі баевікоў. Адбываюцца перастрэлкі.

Фото Reuters.

Фото Reuters.

Некаторыя будынкі гараць. Пад абстрэлам аказаўся раён чыгуначнага вакзала.

Учора ўкраінскія войскі перарэзалі дарогу Данецк—Луганск і сціснулі колца аблогі Лісічанска і Севераданецка.

Адначасова яны пашырылі калідор, што звязвае асноўныя ўкраінскія сілы з гарнізонамі аэрапортаў Данецка і Луганска, якія вытрымалі трохмесячную аблогу баевікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?