У Магілёве шэраг незалежных прафзвязаў і грамадскіх аб'яднанняў 20 ліпеня абвясцілі пра пачатак гарадской кампаніі «Грамадзянскі кантроль». Яна арыентаваная на барацьбу з бюракратызмам і разгільдзяйствам, заявіў старшыня Магілёўскай абласной рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Юры Новікаў.

Ініцыятары кампаніі таксама маюць намер звярнуцца з патрабаваннем да ўрада аб скарачэнні колькасці расійскіх тэлеканалаў, якія вяшчаюць у Беларусі, бо яны «распальваюць міжнацыянальную варожасць, што асабліва відаць, у дачыненні да Украіны». Актывісты заявілі, што будуць прасіць замяніць такія расейскія каналы на ўкраінскія і казахстанскія.

Кампанія «Грамадзянскі кантроль», з'яўляецца бестэрміновай і адкрытай для далучэння да яе арганізацый і асобных грамадзян.

У ліку ініцыятараў кампаніі — магілёўскія структуры Свабоднага прафсаюзу Беларускага, Незалежнага прафсаюзу РЭП, Свабоднага прафсаюзу металістаў, Фонду імя Льва Сапегі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?