Кропка акцыі «Веласіпед за «дзякуй» з'явіліся ля ўвахода ў Цэнтральны батанічны сад у Мінску. 

У кропцы пракату можна пры прад'яўленні пасведчання асобы абсалютна бясплатна ўзяць веласіпед напракат на тэрмін да двух гадзін. 

Акцыю «Веласіпед за «дзякуй» ладзіць сетка аўтазаправак «А-100». У Мінску ўжо працуюць некалькі стаянак бясплатных веласіпедаў ад «А-100». Стацыянарны пункт размешчаны ў Парку пераможцаў, а мабільныя пункты будуць працаваць ля Нацыянальнай бібліятэкі, на Кастрычніцкай плошчы і ля Палаца спорту. Мабільныя пункты пракату працуюць з 10-й да 20-й гадзіны штодня. 

Таксама веласіпеды можна ўзяць на некаторых запраўках «А-100», прычым без двухгадзіннага абмежавання часу. 

Акцыя «Веласіпед за дзякуй» працягнецца да 31 жніўня. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?