У выніку авіяўдару ўкраінскіх войскаў быў разбураны будынак абласной адміністрацыі, у якім месціўся «ўрад Луганскай народнай рэспублікі» (ЛНР). Пра гэта паведамляе сайт ЛНР.

«Сёння каля 14:00 у цэнтры Луганска быў нанесены авіяўдар ВПС Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што «баявая машына зрабіла прыцэльны ўдар, будынак абласной адміністрацыі часткова разбураны, асноўныя разбурэнні на першым і трэцім паверсе».

Колькасць ахвяр ўдакладняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0